Перайсці да зместу

Другая опіумная вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая Опіумная вайна
Узятыя фарты Дагу
Узятыя фарты Дагу
Дата 1856-1860
Месца Кітай
Прычына Вялікабрытанія і Францыя жадалі ўварвацца на кітайскі рынак
Вынік перамога Вялікабрытаніі і Францыі
Змены перадача Вялікабрытаніі Коўлуна
Далучэнне Прыамур’я і Прымор’я да Расіі
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Францыі Францыя
ЗША (1856 і 1859)
Цынская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Майкл Сеймур
Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Брус
Сцяг Францыі Жан-Батыст Луі Гро
Сцяг Францыі Агюст Леапольд Пратэ
Джэймс Армстронг
Джозія Татнал
Сэнгэрынчы
Сілы бакоў
Сцяг Вялікабрытаніі 11 000 чал.
Сцяг Францыі 6700 чал.,
173 карабля
287 чал., 4 карабля
200 000 чал.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другая опіумная вайна — вайна Вялікабрытаніі і Францыі з Цынскай імперыяй, якая доўжылася з 1856 па 1860 год.

У 18511864 гг. у імперыі Цын ішла грамадзянская вайна. Паслабленне маньчжурскай імперскай улады пасля Першай опіумнай вайны стала пераломным момантам у гісторыі гэтай дзяржавы. На тэрыторыі імперыі Цын утварылася Тайпінская дзяржава, з якой маньчжурскі ўрад вёў знясільваючую барацьбу.

У першыя часы грамадзянскай вайны замежныя гандляры і місіянеры спачувалі тайпінам.

Фармальна Вялікабрытанія, Францыя, ЗША на першапачатковым этапе тайпінскага паўстання прытрымлівалася нейтралітэту. Аднак, насамрэч яны ўжо ў 1854 г. паспрабавалі выкарыстаць Грамадзянскую вайну ў сваіх мэтах. Дыпламатычныя прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША прад’явілі маньчжурскаму імператару сумеснае патрабаванне аб перазаключэнні дагавораў 1842—1844 гг. Дзяржавы патрабавалі сабе права неабмежаванага гандлю на ўсёй тэрыторыі Кітая, дапушчэння сваіх пастаянных паслоў у Пекін, афіцыйнага права гандляваць опіумам. Цынскі ўрад адхіліў гэтыя патрабаванні, але да адкрытага канфлікту гэта не прывяло, бо ваенныя сілы Вялікабрытаніі тым часам былі звязаны ў войнах з Расіяй, Персіяй і Індыяй.

Калі Вялікабрытанія, Францыя і Расія вызвалілі свае сілы пасля Крымскай вайны, брытанцы сталі шукаць нагоду для развязвання ваеннага канфлікту ў імперыі Цын. Такая нагода знайшлася — гэта было затрыманне кітайскімі ўладамі англійскага судна «Эрау», якое займалася кантрабандным гандлем.

8 кастрычніка 1856 года кітайскія чыноўнікі ўзышлі на борт лорчы Arrow («Эрау»), кітайскага карабля, (порт прыпіскі — Ганконг) які плыў пад сцягам Вялікабрытаніі. Існавала падазрэнне, што гэты карабель займаецца пірацтвам, кантрабандай і гандлем опіумам. Дванаццаць чалавек былі арыштаваны і, нягледзячы на патрабаванні Вялікабрытаніі, яны не былі выпушчаны на свабоду. Пасля гэтага інцыдэнту Вялікабрытанія абвясціла вайну імперыі Цын.

Руіны разбуранага акупантамі палаца Юаньмін’юань у Пекіне.

У канцы кастрычніка 1856 г. брытанская эскадра падвергла бамбардзіроўцы порт Гуанчжоу. Напачатку 1857 г. у ваенных дзеяннях таксама ўдзельнічалі амерыканскія караблі. Неўзабаве да Англіі далучылася і Францыя. Скарыстаўшыся канфліктам, Расія прапанавала Цынскай імперыі ваенную дапамогу ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі. У 1858 годзе быў заключаны Айгунскі дагавор, паводле якога Расія атрымала права на левы бераг Амура і кантроль над Усурыйскім краем.

У 1860 г. аб’яднаная англа-французская армія зноў разгарнула ваенныя аперацыі на Ляадунскім паўвостраве і ў паўночным Кітаі, захапіла Цяньцзінь. У вырашальнай бітве, у канцы верасня, пад Пекінам англа-французская артылерыя разграміла маньчжура-мангольскую конніцу. Шлях на Пекін быў адкрыты. Непадрыхтаваныя да вайны цынскія войскі былі разгромлены. Акрамя таго, цынская дзяржава была да гэтага часу цалкам абяскроўлена Тайпінскім паўстаннем. У гэтай сітуацыі Расія запатрабавала ад Цынскага ўрада поўнай перадачы Усурыйскага края, што і было замацавана ў Пекінскім дагаворы 1860 года.

24-25 кастрычніка 1860 г. быў падпісаны Пекінскі дагавор, па якім цынскі ўрад пагадзіўся выплаціць Вялікабрытаніі і Францыі 8 мільёнаў лянаў кантрыбуцыі, адкрыць для замежнага гандлю Цяньцзінь, дазволіць выкарыстоўваць кітайцаў у якасці рабочай сілы (кулі) у калоніях Вялікабрытаніі і Францыі. Да Вялікабрытаніі з гэтага моманту пераходзіла паўднёвая частка Цзюлунскага паўвострава.